«Адвакат ніколі ня бачыў яе сумнай». Сястра Марыі Калесьнікавай — пра тое, што зь ёй цяпер у СІЗА

Your browser doesn’t support HTML5

Сястра Марыі Калесьнікавай Тацяна Хоміч расказала Свабодзе, як зьмянілася ейнае жыцьцё пасьля арышту Марыі і як Калесьнікава адрэагавала на прысуд Віктару Бабарыку.
10 месяцаў Марыя Калесьнікава знаходзіцца за кратамі. Крымінальную справу Марыі Калесьнікавай і Максіма Знака перадалі ў Менскі абласны суд. Сястра палітзьняволенай Тацяна Хоміч расказала Свабодзе, як зьмянілася ейнае жыцьцё пасьля арышту Марыі і як Калесьнікава адрэагавала на прысуд Віктару Бабарыку.