Анжаліка Агурбаш – пра крымінальную справу за абразу Лукашэнкі

Your browser doesn’t support HTML5

Заслужаная артыстка Беларусі, беларуская і расейская сьпявачка і грамадзкая дзяячка Анжаліка Агурбаш у эфіры Свабоды Premium пракамэнтавала выстаўленыя ёй у Беларусі абвінавачваньні ў распальваньні варожасьці і ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. Сьпявачка заявіла, што нікуды не зьбіраецца зьяжджаць з Расеі, адрэагавала на рашэньне суду па так званай «футравай справе», які адбыўся безь яе ўдзелу ў Менску, і заклікала ўсіх далучацца да яе ініцыятывы правядзеньня канстытуцыйнага рэфэрэндуму.