Яшчэ аднаго сябра Каардынацыйнай Рады ўзялі пад варту

Віталь Крыўко

Тэлеграм-канал Каардынацыйнай Рады (КР) па транзыце ўлады паведамляе, што сёньня быў узяты пад варту сябра асноўнага складу Рады Віталь Крыўко

Крыўко — сузаснавальнік і дырэктар маркетынгавага агенцтва Terra Group, сябра перадвыбарчага штабу Віктара Бабарыкі. Летась Віталь Крыўко правёў у СІЗА №1 2,5 месяца. Яго затрымалі 28 жніўня і вызвалілі 12 лістапада.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы палітвязень Крыўко: «Я не зьяўляюся ўдзельнікам круглага стала Васкрасенскага»

Крымінальную справу паводле арт. 243 ч. 2 (Ухіленьне ад выплаты падаткаў, што пацягнула за сабой прычыненьне шкоды ў асабліва буйным памеры) супраць яго тады не спынілі, але зьмякчылі меру стрыманьня на паручальніцтва. Сярод асобаў, якія паручыліся за яго, быў Юры Васкрасенскі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усе абставіны кажуць пра тое, што гэта палітычны матыў». Адвакаты Віктара Бабарыкі пра яго апошняе слова ў судзе