Падчас залеваў загінуў адзін чалавек; былых супрацоўнікаў АНТ выклікаюць у Сьледчы камітэт. Найважнейшае за 27 чэрвеня

Патоп, Менск, Каменная горка

Падзеі 27 чэрвеня

З прычыны моцных залеваў 26 чэрвеня на Меншчыне і Гомельшчыне ад стыхіі пацярпелі 18 жылых дамоў, у Менску непагадзь спрычынілася да парушэньня працы 32 тралейбусных, 37 аўтобусных і 5 трамвайных маршрутаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Наступствы навальніц і залеваў 26 чэрвеня: адзін чалавек загінуў, дождж размыў мост пад Менскам. ФОТА

Былых супрацоўнікаў тэлеканалу АНТ, якія страйкавалі і звальняліся падчас пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні 2020 году, выклікаюць на допыты ў Сьледчы камітэт

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былых супрацоўнікаў АНТ, якія страйкавалі падчас пратэстаў, выклікаюць на допыты ў СК

Міжнародная група навукоўцаў і дзеячаў культуры просяць эўрапейскіх палітыкаў дапамагчы ў стварэньні Усходнеэўрапейскага ўнівэрсытэту на тэрыторыі краінаў-чальцоў ЭЗ для рэпрэсаваных студэнтаў і выкладчыкаў, вымушаных бегчы з Беларусі і Расеі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эўразьвязе можа зьявіцца ўнівэрсытэт для рэпрэсаваных Лукашэнкам і Пуціным

За год колькасьць мігрантаў, якія перасеклі беларускую мяжу і незаконна трапілі ў Літву перавысіла леташнюю лічбу амаль у 7 разоў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўскія памежнікі раніцай 27 чэрвеня на мяжы зь Беларусьсю затрымалі 8 чалавек
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Перавозка аднаго чалавека каштуе каля 15 тысяч даляраў». Літва сьцьвярджае, што да схемы зь нелегаламі датычныя беларускія памежнікі

Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у суботу сабраў першы вялікі мітынг сваіх прыхільнікаў пасьля сыходу зь Белага дому

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп: Расея і Кітай «зьневажаюць» ЗША пры Байдэну

Брытанскія вайскоўцы старанна плянавалі праходжаньне эсьмінца «Defender» каля ўзьбярэжжа анэксаванага Расеяй Крыму і не выключалі агрэсіўнай рэакцыі расейскага флёту і ВПС на дзеяньні брытанскага карабля

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сакрэтныя дакумэнты Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі аб маршруце эсьмінца ў Чорным моры знайшлі на аўтобусным прыпынку