На 24 млн эўра ацаніла Літоўская чыгунка (LTG) свае штогадовыя страты ад сэктаральных эканамічных санкцыяў супраць беларускіх уладаў.
З гэтай сумы 10 млн эўра будзе страчваць LTG Infra, якая займаецца інфраструктурай, 14 млн — LTG Cargo, якая перавозіць грузы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не адразу і не на ўсё. Як будуць працаваць сэктаральныя санкцыі Эўразьвязу. РазьбіраемсяУ адносным выражэньні страты папярэдне ацэньваюцца на 20% даходаў ад беларускага транзыту — у выпадку поўнага спыненьня транспартаваньня ўгнаеньняў і 500 тыс. тонаў нафтапрадуктаў. Пры гэтым страты ў такім аб’ёме будуць адчувацца не адразу, бо санкцыі закранаюць толькі новыя кантракты, адзначаецца ў паведамленьні LTG. Разам з тым частка беларускіх транзытных перавозак ужо страчаная з прычыны іх пераарыентацыі Менскам на расейскія порты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Патэнцыйны эфэкт ад санкцыяў можа скласьці да 7% падзеньня ВУП», — эканамістГенэральны дырэктар LTG Мантас Бартушка падкрэсьліў, што перавозкі беларускіх грузаў заўсёды разглядаліся як высокарызыкоўныя, таму прадпрыемства займаецца дывэрсыфікацыяй свайго бізнэсу. LTG Cargo заснавала даччыныя кампаніі ў Польшчы і Ўкраіне. «Спадзяемся на прарыў і рэгулярныя эўрапейскія чыгуначныя перавозкі да камбінаванага грузавога тэрміналу ў Коўне», — заявіў Бартушка.
Паводле яго, менавіта чыгунка больш за ўсё страціць ад санкцыяў. «Канкурэнтаздольнасьць літоўскай сеткі чыгунак вельмі важная з пункту гледжаньня будучых пэрспэктываў, — падкрэсьліў генэральны дырэктар LTG. — Мы павінны працягваць рамонт дарог, мастоў і тунэляў, абнаўленьне сыстэмы кіраваньня рухам, электрыфікацыю ўчастку Вільня-Клайпеда, і вядома, будаўніцтва Rail Baltica (Бэрлін-Варшава-Вільня-Рыга-Талін-Хэльсынкі)».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пуцін, а не Лукашэнка, павінен быць галоўным аб’ектам санкцый». Інтэрвію з былым прэм’ер-міністрам СлаваччыныLTG нагадвае аб дырэктыве ЭЗ, згодна зь якой дзяржава ўмешваецца ў фінансавую дзейнасьць прадпрыемства, калi яно атрымлівае звышпрыбытак альбо цярпіць страту. Пакрыцьцё стратаў неабходнае, інакш яны лягуць цяжарам на ўсіх перавозьнікаў і вымусяць адмовіцца ад стратэгічных праектаў. Павышэньне тарыфаў зробіць чыгункі неканкурэнтаздольнымі і прывядзе да далейшага скарачэньня грузаперавозак, падкрэсьлівае LTG.