Выдаўцу The Village — Беларусь Аляксандру Васілевічу працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай

Аляксандар Васілевіч

Бізнэсоўцу, выдаўцу онлайн-часопіса The Village-Беларусь Аляксандру Васілевічу працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай да 27 жніўня.

Пра гэта напісала ў сваім Фэйсбуку яго жонка Надзея Зелянкова:

«Сашу працягнулі варту да 27 жніўня, праверку ў кампаніі працягнулі да 18 кастрычніка. Вам паведамленьне ад яго.

Душнае, сьпякотнае і гарачае прывітаньне. Тут мала што ведаеш і разумееш, але ведаю дакладна, што сяброў у мяне і добрых людзей вакол значна больш, чым я думаў і мог чакаць.

Усім вялікі дзякуй. Я вас вельмі люблю і цаню. Гэта прыносіць цяпло ў маё сэрца, хоць у СІЗА і так горача))) ».

Аляксандар Васілевіч — дырэктар групы рэклямных агенцтваў, саўладальнік менскай «Галерэі Ў», выдавец онлайн-часопіса The Village — Беларусь. Яго затрымалі ў Менску ў жніўні 2020 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэрмін утрыманьня пад вартай бізнэсоўца Васілевіча падоўжылі. У чым яго вінавацяць, дагэтуль невядома