Пракуратура Маскоўскага раёну Менска разгледзела крымінальную справу менчука, які ўчыніў «грамадзка небясьпечнае дзеяньне» паводле ч. 1 арт.339 Крымінальнага кодэксу.
Як гаворыцца на сайце Генэральнай пракуратуры, у судзе вырашалася пытаньне аб ужываньні да мужчыны «прымусовых мер бясьпекі і лячэньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Доме ўраду зноў разьбілі шыбы. Папярэдні раз такое было ў 2010-мПаводле сьледзтва, 3 сакавіка на плошчы Незалежнасьці, «выказваючы відавочную непавагу да грамадзтва», грамадзянін Б. малатком разьбіў шыбу ўваходных дзьвярэй у Доме ўраду, будынак якога ўнесены ў сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў.
Згодна з заключэньнем судовай псыхоляга-псыхіятрычнай экспэртызы, мужчына пакутуе ад псыхічнага разладу, які пазбаўляе яго магчымасьці кіраваць сваімі дзеяньнямі, што ўяўляе грамадзкую небясьпеку.
Суд Маскоўскага раёну Менску прызначыў яму прымусовае лячэньне ў псыхіятрычным стацыянары. Пастанова набыла законную моц.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За абразу Лукашэнкі менскі суд пакараў прымусовым лячэньнем у псыхіятрычным шпіталі