Парлямэнт Альбаніі прагаласаваў за імпічмэнт прэзыдэнту

Ілір Мэта, прэзыдэнт Альбаніі

Парлямэнт Альбаніі выказаўся за адстаўку прэзыдэнта краіны Іліра Мэты. Імпічмэнт ініцыяваў лідэр сацыялістаў і дзейны прэм’ер-міністар Эдзі Рама

Пра гэта паведамляе Euronews.

Рама і яго прыхільнікі абвінавацілі кіраўніка дзяржавы ў адкрытай падтрымцы апазыцыі напярэдадні красавіцкіх парлямэнцкіх выбараў, што, на іх думку, парушае Канстытуцыю.

Эдзі Рама, прэм'ер-міністар Альбаніі

«Ілір Мэта растаптаў Канстытуцыю Рэспублікі Альбанія, разбурыў інстытут гаранта нацыянальнага адзінства, — заявіў дэпутатам Рама. — Ён перайшоў этычную мяжу падзелу ўладаў у нашай парлямэнцкай дэмакратыі. Ілір Мета зганьбіў Альбанію і альбанскі народ празь асаблівыя сувязі са Злучанымі Штатамі Амэрыкі. Гэты чалавек сапсаваў рэпутацыю Альбаніі перад тварам міжнароднай дэмакратычнай супольнасьці».

Супярэчнасьці паміж прэзыдэнтам і прэмʼерам абвастрыліся напярэдадні красавіцкіх выбараў, калі былі зафіксаваныя парушэньні і сутыкненьні прыхільнікаў розных партый. Мэта публічна крытыкаваў Раму, абвінавачваючы яго ў злоўжываньні адміністрацыйным рэсурсам і ціску на выбарнікаў. Сацыялісты, атрымаўшы парлямэнцкую большасьць, неўзабаве паставілі пытаньне аб недаверы прэзыдэнту.

Канчатковы лёс прэзыдэнта павінен вырашыць Канстытуцыйны суд. Сам кіраўнік дзяржавы ужо назваў імпічмэнт незаконным.