«Беручы пад увагу сытуацыю зь бясьпекай, заклікаем ацаніць неабходнасьць паездак у Беларусь. Акрамя таго, строгія правілы міграцыі сталі яшчэ больш жорсткімі — яны могуць закрануць і нашых падданых, і беларусаў, якія маюць пастаянны дазвол на жыхарства ў Латвіі», — адзначыў прадстаўнік МЗС Латвіі Яніс Бэкерыс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прапаную спадару Лукашэнку дамагацца справядлівасьці ў Гаазе», — мэр Рыгі і кіраўнік МЗС Латвіі пра крымінальную справуЁн удакладніў: цяперашні парадак прадугледжвае, што зь Беларусі могуць выехаць толькі тыя, хто мае дазвол на доўгатэрміновае пражываньне ў іншай краіне, але не часьцей, чым раз на паўгода. Таму МЗС абнавіў папярэджаньне для сваіх грамадзянаў, з нормамі можна азнаёміцца на сайце замежнапалітычнага ведамства.
Раней Генпракуратура Беларусі завяла крымінальную справу на міністра замежных спраў Латвіі Эдгарса Рынкевічса і мэра Рыгі Марціньша Стакіса, у прысутнасьці якіх падчас хакейнага чэмпіянату сьвету беларускі дзяржаўны чырвона-зялёны сьцяг быў заменены на нацыянальны бел-чырвона-белы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Юрыст тлумачыць, што атрымаецца ў беларускай крымінальнай справе супраць мэра Рыгі і кіраўніка МЗС ЛатвііВынікам канфлікту стала ўзаемная высылка кіраўнікоў і супрацоўнікаў дыпмісій з Рыгі і Менску.