Здарэньне адбылося раніцай 2 чэрвеня, пра яго стала вядома з ранішняй зводкі МНС 3 траўня.
2 чэрвеня ў 6:59 у Берасьці спрацавала сыгналізацыя аміячнай кампрэсарнай на прадпрыемстве «Санта Брэмар».
У кампрэсарным цэху перавышэньне гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі было ў 2,4 раза — 48 мг/м³ пры норме 20 мг/м³.
Паводле МНС, звонку цэху канцэнтрацыя азоту была ў норме. Ніхто не пацярпеў.
Прычыну здарэньня яшчэ высьвятляюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аварыя на «Гродна Азоце»: што расказала адміністрацыя