Швэдзкая дзяржаўная сетка крамаў Systembolaget, якая мае манаполію на продаж алькагольных напояў, вырашыла спыніць продаж беларускага «Soviet Sparkling Wine» («Савецкае ігрыстае») у Швэцыі. Прычына ў тым, што была атрыманая інфармацыя пра магчымае парушэньне этычнага кодэксу Systembolaget.
Пра гэта паведамляецца на сайце Швэдзкай тэлевізіі SVT.
У прэс-рэлізе Systembolaget піша, што вытворца не выконвае некаторыя пункты этычнага кодэксу, і лічыць гэтае пытаньне крытычным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Michelin папрасіла правесьці незалежны аўдыт парушэньня правоў рабочых на БМЗЗ прычыны палітычнай сытуацыі немагчыма правесьці праверку на месцы. Таму продаж пеністага віна прыпыняецца да такой праверкі.
«Systembolaget сочыць за разьвіцьцём падзеяў у Беларусі, а таксама за палітыкай ЭЗ і Швэцыі ў дачыненьні да Беларусі, якая грунтуецца на выразнай пазыцыі ў галіне дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону», — сказана ў прэс-рэлізе Systembolaget.