Як перадае Эўрарадыё, супрацоўнікі Маскоўскага РУУС Менску экіпавалі малодшых школьнікаў у міліцэйскую амуніцыю: на галаву надзелі шлемы са шкляной закрыўкай, на цела нацягнулі бронекамізэлькі, у рукі далі па дубінцы.
А потым наладзілі сумеснае фатаграфаваньне.
Міліцыянт з экіпаванымі хлопчыкамі
Яшчэ далей пайшлі ў Калінкавічах на Гомельшчыне, піша тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам». Тамтэйшыя сілавікі ставілі малых і пад фатакамэрамі па чарзе зашчоўквалі на руках кайданкі.
Гэта пры тым, што выкарыстаньне спэцсродку строга рэглямэнтавана ўнутранымі інструкцыямі.
Міліцыянт сьмяецца, зашчоўкваючы кайданкі на руках дзяўчынкі
Аналягічнае шоў са спэцназаўскімі шчытамі і дубінкамі адбылося і ў Вялікай Бераставіцы на Берасьцейшчыне.
Ці ведалі пра падобныя забавы бацькі, не ўдакладняецца.