Пра гэта сказаў намесьнік старшыні камісіі па дзяржаўным будаўніцтве Віктар Сьвіла на пасяджэнні Савету Палаты прадстаўнікоў. Яго цытуе БелТА.
«Сёньня створаная спэцыяльная камісія, якая будзе займацца падрыхтоўкай гэтага законапраекту да разгляду ў першым чытаньні. І гэта мы павінны зрабіць не пазьней за 4 чэрвеня, і ў першым чытаньні законапраект павінен быць прыняты як мінімум да канца гэтага дня гэтай сэсіі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпутаты зьвярнуліся да Лукашэнкі з просьбай увесьці «адзіны дзень галасаваньня» і перанесьці на год мясцовыя выбарыУ телеграм-канале Палаты прадстаўнікоў пішуць, што ў другім чытаньні законапраект будзе разгледжаны ўжо на восеньскай сэсіі.
На гэтым тыдні абедзьве палаты Нацыянальнага сходу прынялі зварот да Лукашэнкі з просьбай правесьці выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў і парлямэнт адначасова. Лукашэнка 26 траўня, выступаючы перад палатамі, падтрымаў гэтую ідэю.
Нязьменная з 1996 году кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла, што падтрымлівае ўвядзеньне адзінага дня галасаваньня на выбарах дэпутатаў усіх узроўняў. Яна адзначала, што ў выпадку станоўчага рашэньня наступныя выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў будуць перанесеныя з пачатку 2022 году на 2023 год. Пры гэтым кіраўніца ЦВК падкрэсьлівала, што да правядзеньня канстытуцыйнага рэфэрэндуму выбарчае заканадаўства ў Беларусі мяняцца ня будзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спыніцеся!» Лукашэнка, рэагуючы на авіяцыйны скандал, заявіў, што нядобразычліўцы перайшлі да ўдушэньня