Джо Байдэна праінфармавалі пра інцыдэнт з самалётам Ryanair

Джо Байдэн

Памочнік прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джэйк Саліван абмеркаваў з сакратаром Савету бясьпекі Расеі Мікалаем Патрушавым інцыдэнт з самалётам Ryanair у Беларусі. Пра гэта заявіла ў панядзелак прэс-сакратарка Белага дому Джэн Сакі на рэгулярным брыфінгу для журналістаў.

«Памочнік у пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джэйк Саліван таксама выказаў нашу моцную занепакоенасьць з прычыны гэтых дзеяньняў ураду Беларусі свайму расейскаму калегу падчас іх тэлефоннай размовы сёньня раніцай», — сказала Сакі.

Яна дадала, што пра інцыдэнт быў праінфармаваны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як адрэагуе Захад на інцыдэнт з самалётам? Меркаваньні экспэртаў