ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Улады Беларусі пасадзілі самалёт Ryanair, затрымалі блогера Рамана Пратасевіча. ГалоўнаеУ заяве, зьмешчанай на сайце Рады БНР, гаворыцца, што «Вітольд Ашурак, незаконна асуджаны на пяць гадоў зьняволеньня, памёр пры невытлумачальных абставінах пасьля таго, як паведаміў у лісьце пра прыніжальную практыку лукашэнкаўскіх турмаў пазначаць палітычных вязьняў жоўтымі імяннымі біркамі. Акрамя агіднай паралелі з практыкай нацыстаў, якія пазначалі жоўтым колерам габрэяў падчас Галакосту, палітычныя вязьні ў беларускіх турмах цярпяць дадатковую дыскрымінацыю ў параўнаньні з асуджанымі па крымінальных артыкулах. Для палітычных вязьняў ствараюцца невыносныя і прыніжальныя побытавыя ўмовы, яны цярпяць зьдзекі і зьбіцьцё з боку турэмшчыкаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Загінуў у барацьбе за свабоду», — амбасадарка ЗША ў Беларусі выказала спачуваньні сям’і і родным АшуркаРада БНР зьвяртае ўвагу, што «дзеяньні рэжыму Лукашэнкі па захопу Рамана Пратасевіча ня толькі супярэчаць шматлікім міжнародным нормам і пагадненьням, удзельнікам якіх ёсьць Рэспубліка Беларусь, але таксама могуць быць клясыфікаваныя як акт міжнароднага тэрарызму, у якім Рэспубліка Беларусь на чале з былым прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам выступае як дзяржава-тэрарыст».
У сваёй заяве Рада БНР заклікала міжнародную супольнасьць «аказаць увесь магчымы ціск, уключна з эканамічнымі санкцыямі і выключэньнем зь Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO), на рэжым Лукашэнкі, а таксама на ягонага палітычнага і эканамічнага спонсара Расейскую Фэдэрацыю, з мэтаю вызваленьня ўсіх беларускіх палітычных вязьняў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Рэакцыя NATO на прымусову пасадку самалёта Ryanair у Менску: «Сур'ёзны і небясьпечны інцыдэнт»