Зьніклага на Берасьцейшчыне футбаліста зь Нігерыі знайшлі — спрабаваў прарвацца ў Эўропу.
Нігерыйская футбольная каманда прыехала на зборы ў Маларыту, і пасьля трэніроўкі 7 траўня 20-гадовы гулец Задзі Чукву Эмануэла не вярнуўся ў гатэль.
Прадстаўнік каманды зьвярнуўся ў міліцыю, выказаўшы здагадку, што футбаліст мог паехаць у Менск. Але выглядае, што пляны ў таго былі іншыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларуска ў Нігерыі робіць кар’еру і займаецца дабрачыннасьцюПасьля 10 дзён пошукаў УУС Берасьцейскай вобласьці паведаміла, што зніклага афрыканца затрымалі на польскай тэрыторыі ў горадзе Цярэспаль — ён спрабаваў «прарвацца» далей на Захад.
Цяпер вырашаецца, ці будзе грамадзянін Нігерыі дэпартаваны назад у Беларусь, адкуль трапіў у Польшчу.