Цяпер Галіна Лагацкая адбывае 20 сутак адміністрацыйнага арышту за «несанкцыянаваны пікет».
Ініцыятыва былых сілавікоў BYPOL апублікавала леташняе відэа, на якім затрыманая актывістка Галіна Лагацкая ў аўтобусе з праваахоўнікамі бяз боязі выказваецца пра падзеі ў Беларусі. Нягледзячы на папярэднія затрыманьні і наступныя пакараньні, 9 траўня Галіна Лагацкая выйшла ў цэнтар Менску з партрэтам свайго бацькі-вэтэрана, і цяпер яна адбывае 20 дзён адміністрацыйнага арышту.
У ініцыятыву BYPOL трапіла відэа з аўтазака, дзе затрыманая жанчына выказваецца пра выбарыі і сытуацыю ў краіне. Галіна Лагацкая была назіральніцай за выбарамі 2020 году, яе неаднаразова затрымлівалі і каралі арыштам.