Рэй Кардэйру, 96-гадовы дыджэй з Ганконгу, правёў 15 траўня сваё апошняе радыё-шоў пасьля больш чым сямі дзесяцігодзьдзяў працы на радыё.
Пра гэта паведамляе BBC, дадаючы, што яго музычная праграма, «Увесь шлях з Рэем» (All the Way with Ray), ішла на ганконскім радыёканале RTHK з 1970 году.
У 2000 годзе Кніга рэкордаў Гінэса прысвоіла яму званьне «самага даўгавечнага дыджэя ў сьвеце».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гурт «Крама» выпусьціў новы альбом, выхаду якога замінала пандэмія і палітычныя падзеі 2020 годуРэй Кардэйру у апошняй перадачы падзякаваў слухачам на ангельскай і кітайскай (кантонскім дыялекце) мовах: «Ну вось і ўсё. Вялікі дзякуй за тое, што настроіліся на нашу частату, да пабачэньня, дзякуй, што прыйшлі».
Кардэйру, які нарадзіўся ў Ганконгу ў сям’і з партугальскімі каранямі, заявіў у нядаўнім інтэрвію, што ён «самы ўдачлівы чалавек у сьвеце», адзначае BBC.