56-гадовую Тацяну Міхайлаву затрымалі паводле падазрэньня ў прагулцы з парасонамі.

Шэсьце з парасонамі. Менск, 15 красавіка 2021

Пра гэта паведаміў у сваім Тэлеграм-канале Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Тацяна — маці Юліі Міхайлавай, якую ў красавіку затрымалі і асудзілі на 25 сутак арышту за шпацыр з бел-чырвона-белым парасонам на праспэкце Пераможцаў. Тацяну тады таксама асудзілі на 5 сутак за «непадпарадкаваньне» паводле арт. 24.3 КаАП.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адну з затрыманых учора за шэсьце з парасонамі ў нацыянальных колерах адпусьцілі, яна рыхтуе перадачы іншым 

Тацяна Міхайлава — шматдзетная маці, у яе сямёра паўналетніх дзяцей. У яе дыягнаставаны фіброз лёгкіх — падчас мінулага затрыманьня з прычыны адчыненай форткі ў камэры ў яе пачалася задышка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У нас усе аднадумцы». Шматдзетную сям’ю Міхайлавых адправілі «на суткі»