Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва паведаміла ў сваім тэлеграм-канале, што ўліковы запіс арганізацыі ў Instagram быў выдалены, і папрасіла падпісантаў аб дапамозе.
Як гаворыцца ў паведамленьні арганізацыі, на днях каманда страціла доступ да свайго акаўнта ў сацыяльнай сетцы Instagram. «Пэўна, спрацавала адна з атак праўладных ботаў», — гаворыць допіс.
Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва спрабуе аднавіць старонку і просіць сваіх падпісантаў аб дапамозе — напісаць у службу падтрымкі Instagram з просьбай разблякаваць уліковы запіс.
Галоўная задача НАК — вырашэньне задач, якія стаяць перад краінай пасьля сыходу Лукашэнкі, пакуль не адбудуцца новыя выбары і ўлада не пяройдзе да новага ўраду. Каардынацыйная рада, паводле Паўла Латушкі, працягвае сваю працу, і яе мэта застаецца ранейшай — правядзеньне перамоў. НАК, у сваю чаргу, будзе органам, які забясьпечвае дасягненьне гэтых мэтаў — пачатку перамоваў і стабільнасьці ў краіне ў момант пераходу ўлады да дэмакратычных сілаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка абвясьціў пра новую акцыю пратэсту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Павал Латушка на сустрэчах у МЗС Францыі прапанаваў правесьці міжнародную канфэрэнцыю па Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маючы тры срэбныя кнопкі на YouTube, ад спадарожніка не адмовімся». Гутарка з намесьнікам дырэктара «Белсат» Аляксеем Дзікавіцкім