Інцыдэнт здарыўся 19 красавіка над Карыбскім морам, паведамілі ўзброеныя сілы Калюмбіі. Насустрач расейскаму самалёту вылецеў зьнішчальнік «Кфір» калюмбійскіх ВПС. Адзначаецца, што расейскі борт ляцеў з Масквы і папярэджваў пра свой пералёт, але ўвайшоў у паветраную прастору ў іншым раёне. Што камандны пункт ФСБ рабіў над Карыбскім морам — не паведамляецца. Пунктам прызначэньня самалёта, як мяркуецца, было Нікарагуа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BBC: Да крушэньня малайзійскага «Боінга» мог мець дачыненьне высокі чыноўнік ФСБУлады Калюмбіі нагадалі, што расейскія ВПС ужо парушалі прастору краіны двойчы ў 2020 годзе і двойчы ў 2013-м. У тых выпадках парушальнікамі аказваліся расейскія стратэгічныя бамбавікі.
Па словах міністра замежных спраў краіны Кляўдзіі Блюм, Калюмбія хоча атрымаць гарантыі, што «сур’ёзныя і сыстэматычныя парушэньні» яе паветранай прасторы ня будуць паўтарацца расейскай авіяцыяй, заявіла яна ў твітэры МЗС. Расейскаму амбасадару было заяўлена пра важнасьць апэратыўнага адказу з боку Масквы, сказала дыпляматка.
- ФСБ атрымала паветраны камандны пункт з салёнам падвышанай камфортнасьці Іл-96-400ВПУ ў 2015 годзе. Першапачаткова самалёт быў пабудаваны як грузавы борт для зьбяднелай авіякампаніі. Пазьней борт меліся перадаць дачцэ кампаніі «Роснефть» як пасажырскі самалёт у VIP-кампаноўцы.