Былога дырэктара «Менскканцэрту» асудзілі на 7,5 года калёніі

Ілюстрацыйнае фота

Суд Першамайскага раёну Менску 16 красавіка прызнаў былога дырэктара «Менскканцэрту» Андрэя Мікуцэвіча вінаватым у хабарніцтве за дамовы на паслугі бяз конкурсу, паведаміў Вярхоўны суд.

З 2011 да 2020 году, паводле сьледчых, ён атрымаў больш за 250 тысяч рублёў хабару.

У справе было 4 эпізоды, суд вынес два выракі. У выніку Мікуцэвічу прысудзілі 7 гадоў і 6 месяцаў калёніі за хабарніцтва і паўторнае хабарніцтва ў асабліва буйным памеры.

Індывідуальнага прадпрымальніка, які даваў Мікуцэвічу хабар, асудзілі на 4 з паловай гады «хатняй хіміі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што з цукровымі камбінатамі, дырэктараў якіх затрымлівалі ў «цукровай справе»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фільм «Залатое дно» — спроба разбурыць ідэйны падмурак, на якім грунтуецца дзяржава Лукашэнкі