Фігурантам справы аб перавароце пагражае да 12 гадоў, амбасадарцы ЗША яшчэ не далі беларускую візу. Найважнейшае за 18 красавіка

Менск, будынак КДБ

Падзеі 18 красавіка.

Начальнік аддзелу сьледчага ўпраўленьня КДБ Беларусі Канстанцін Бычак у інтэрвію тэлеканалу ОНТ расказаў, што ў так званай справе падрыхтоўкі дзяржперавароту заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу 357 КК РБ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ: Фігурантам справы аб дзяржперавароце пагражае да 12 гадоў турмы

Дзярждэпартамэнт ЗША пракамэнтаваў заявы Лукашэнкі, што Злучаныя Штаты стаяць за меркаванай спробай замаху на яго і на ягоных дзяцей: гэта абсалютна не адпавядае рэчаіснасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША адказалі на абвінавачаньні ў датычнасьці да «спробы замаху» на Лукашэнку

18 красавіка адбыліся разнастайныя акцыі пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі, а таксама за вызваленьне палітзьняволеных. Маршы і пікеты прайшлі ў Менску, Берасьці, Жодзіне, Наваградку, а таксама за мяжой: у Адэсе, Беластоку, Варшаве і Львове.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы 18 красавіка правялі шэраг акцый пратэсту ў краіне і за мяжой. ФОТА і ВІДЭА

Амбасадарка Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі Джулі Фішэр ня можа прыехаць у Менск, бо ў яе дагэтуль няма беларускай візы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадарцы ЗША дагэтуль не далі беларускай візы

Журналіст і аўтар прызнанай экстрэмісцкай кнігі «Белорусский Донбасс» Ігар Ільяш ад 31 сакавіка не атрымлівае лістоў ад жонкі — палітзьняволенай журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Муж палітзьняволенай Кацярыны Андрэевай заявіў пра абмежаваньне ліставаньня