Цяпер абвесткі на ўсіх станцыях Беларускай чыгункі павінны гучаць па-беларуску

Ілюстрацыйнае фота

Новыя правілы агучваньня абвестак пачалі дзейнічаць з 1 красавіка, паведаміла «Палеская Вясна».

  • На станцыях і прыпынках абвесткі будуць гучаць па-беларуску.
  • На вакзалах — па-беларуску і па-расейску.
  • А ў Менску і Берасьці — яшчэ і па-ангельску для цягнікоў, што ідуць за заходнюю мяжу.

Па-беларуску павінны быць і тэксты абʼяў пра бясьпеку на чыгунцы і забарону курыць.

Адна з старонак загаду

Пасажыры заўважылі, што ў цягніках міжрэгіянальных лініяў таксама пачалі рабіць абвесткі па-беларуску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Глядзіце, у нас ёсьць такое!» Як беларуска з Амэрыкі зрабіла каталёг беларускага традыцыйнага адзеньня
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бяляцкага дапыталі ў Сьледчым камітэце з другой спробы, гэтым разам усё было па-беларуску
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская мова і дзяржаўная моўная палітыка: выглядаем як тыповая аўтаномія РФ