Арыштавалі адміністратарку жодзінскага чату. Дома ў жанчыны засталося 1,5-гадовае дзіця

Дваровы марш у Жодзіне

Лідзія Коршун адмаўляе датычнасьць да абраз у чаце «Каратели» і аспрэчвае сваю віну ў радыкальных закліках.

27 сакавіка міліцыянты забралі з дому мадэратара чату «Жодино для жизни» Лідзію Коршун. Цяпер стала вядома, што яе абвінавацілі ў каардынацыі дваровых пратэставых рухаў, закліку да актыўных дзеяньняў і абразе супрацоўнікаў міліцыі, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Тэлеграм-канал «Страна для жизни» паведаміў, што супраць жанчыны распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Коршун пагражае да 3 гадоў зьняволеньня.

Пры гэтым ніхто са сваякоў і блізкіх дакладна ня ведае, дзе ўтрымліваюць Лідзію. Па непацьверджаных дадзеных, яна ў ІЧУ Жодзіна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Завялі ў душ і пачалі зьбіваць палкай. Маёр назіраў». Дзяніс Урбановіч пра зьдзекі ў Жодзіне

Паводле інфармацыі прэс-службы УУС Менскага аблвыканкаму, дзейнасьць жанчыны выкрылі супрацоўнікі Жодзінскага ГАУС і УУС Менскага аблвыканкаму. Яны лічаць, што яна каардынавала «дваровы пратэставы рух у Жодзіне, заклікала да актыўных дзеяньняў, пры гэтым сама заўсёды заставалася дома».

Міліцыянты таксама заявілі, што Коршун абражала іх у чаце тэлеграм-суполкі «Каратели».

На відэазапісе, які зрабілі сілавікі, дзяўчына сказала, што была мадэратарам чату «Жодино для жизни», але выдаляла паведамленьні радыкальнага характару і карыстальнікаў за некарэктныя выказваньні. Дзяўчына сьцьвярджае, што яна супраць падобных заклікаў і супраць абраз.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праз аварыю на падстанцыі 60-тысячнае Жодзіна засталося без вады. Таксама зьнікала электрычнасьць
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адчула сябе важнай і патрэбнай». Як ГУБАЗіК затрымаў псыхоляга — «адміністратарку дэструктыўнага тэлеграм-чату»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У тэлеграме зьявіліся чаты з пошукам сьведак, фота і відэа затрыманьняў