6 красавіка ў Менску адбылася прэзэнтацыя канцэпцыі будаўніцтва шасьціпавярховага інтэрнату на 225 месцаў і навучальнага корпусу са сталовай на 460 пасадачных месцаў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў.
Як паведамляе БелаПАН, іх плянуюць пабудаваць на тэрыторыі, абмежаванай праспэктамі Незалежнасьці і Машэрава, вуліцай Чырвонай. Мясцовыя жыхары настроены нэгатыўна, бо лічаць, што ўмовы іх жыцьця пагоршацца.
Яны напісалі ліст у адміністрацыю Савецкага раёну і кіраўніцтву Акадэміі МУС, які падпісала некалькі сотняў чалавек. На сайце petitions.by зьявілася пэтыцыя, пад якой ужо больш за дзьве тысячы подпісаў.
Раён у якім маюць пабудаваць інтэрнат і навучальны корпус для Акадэміі МУС
Прэзэнтацыя 6 красавіка 2021