Як дырыжор мюнхэнскага аркестру напісаў кнігу пра беларускую рэвалюцыю

Your browser doesn’t support HTML5

Ураджэнец Вялейкі, галоўны дырыжор аркестру Мюнхэнскага ўнівэрсытэту Віталь Алексяёнак на замову нямецкага выдавецтва S. Fischer Verlag напісаў кнігу "Die weißen Tage von Minsk" пра мірны беларускі пратэст, удзельнікам якога ён быў у жніўні і верасьні. Музыка тлумачыць, што здараецца, калі «аркестар не прымае дырыжора, які аўтарытарна кіруе больш за 26 гадоў», расказвае пра свой самы шчасьлівы і самы трагічны дзень у 2020-м.