Рэсурс dev.by апублікаваў відэазапіс зь ліфта дома, у якім у кастрычніку летась адбылася бойка паміж арганізатарам праўладных шэсьцяў Сяргеем Каўрыгіным і яго суседам.
19 кастрычніка былы супрацоўнік кампаніі EPAM, а цяпер арганізатар праўладных шэсьцяў Сяргей Каўрыгін моцна зьбіў суседа ў ліфце на вачах уласнай жонкі і дзяцей, высьветліў рэсурс Dev.by.
Dev.by здабыў відэазапіс здарэньня.
Сусед атрымаў удары і закрытую чэрапна-мазгавую траўму, зьвярнуўся да мэдыкаў. Пацярпелы пацьвердзіў Dev.by факт бойкі:
«Я пацьвярджаю, што мяне біў Сяргей Каўрыгін». Ён падаў заяву ў міліцыю аб завядзеньні справы па ч. 1 арт. 339 КК РБ ( «Хуліганства»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арганізатар шэсьцяў за Лукашэнку пабіў чалавека, у пацярпелага чэрапна-мазгавая траўмаПасьля прэзыдэнцкіх выбараў Сяргей Каўрыгін стаў арганізатарам і актыўным удзельнікам шэсьцяў у падтрымку дзейнай улады. Суседзі характарызуюць яго як «канфліктнага чалавека».