Эўразьвяз зацьвердзіў санкцыі супраць Расеі і Кітаю за парушэньне правоў чалавека

Эўразьвяз зацьвердзіў санкцыі супраць 11 чалавек і чатырох кампаній, у тым ліку з Расеі, Кітаю і КНДР, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.

Санкцыі ўводзяцца ў адпаведнасьці з новым санкцыйным рэжымам за парушэньні правоў чалавека. Імёны і назвы арганізацый будуць апублікаваныя ў афіцыйным часопісе Эўразьвязу.

Санкцыі прадугледжваюць забарону на ўезд у ЭЗ і замарожваньне актываў.

ЭЗ упершыню ўжыў новы санкцыйных рэжым за перасьлед апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага ў дачыненьні да чатырох расейскіх чыноўнікаў: кіраўніка Сьледчага камітэту Расеі Аляксандра Бастрыкіна, дырэктара Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў Аляксандра Калашнікава, начальніка «Росгвардии» Віктара Золатава і генэральнага пракурора Ігара Краснова. Яны падпалі пад абмежаваньні, як адзначыў Брусэль, за дачыненьне да крымінальнага перасьледу Навальнага.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская на Форуме Каліноўскага: «Цяпер мы ствараем урад для народу. І нам патрэбна ваша дапамога»