Памерлую маці ўдзельніка пратэстаў выклікалі на допыт у Сьледчы камітэт

Ільля Сіліч

У Берасьці памерлую Марыну Сіліч выклікалі на допыт у Сьледчы камітэт. Раней супраць яе сына пачалі крымінальную справу паводле артыкула за супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў, паведамляе Белсат.

Марына Сіліч памерла летась у ноч з 2 на 3 лістапада, але на 19 сакавіка ёй прыйшла позва прыйсьці на допыт у якасьці сьведкі да сьледчага А. Ю. Юркевіча.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень–кастрычнік 2020. Мы — сьведкі. „«Зэкі» з нараў падскочылі ад жаху“. АБНАЎЛЯЕЦЦА

Яе сын Ільля Сіліч 20 верасьня ўдзельнічаў у пратэставай акцыі ў Берасьці. Тады сілавікі затрымалі яго і моцна зьбілі, а пасьля і завялі крымінальную справу. Хлопец быў вымушаны зьехаць за мяжу, але працягвае прытрымлівацца актыўнай грамадзянскай пазыцыі: ён удзельнік плятформы «Сход».