«I Can't Breathe» (Я задыхаюся) — апошнія словы 46-гадовага Джорджа Флойда, які загінуў 25 мая 2020 году ў Мінэапалісе пры затрыманьні. Паліцыянт Дэрэк Шовін некалькі хвілін ціснуў каленам на яго шыю. Флойд прасіў не рабіць гэтага і паўтараў, што ня можа дыхаць. Ён памёр празь некалькі гадзін пасьля затрыманьня. Пасьля гібелі Флойда па гарадах ЗША пракацілася хваля масавых пратэстаў супраць расізму і паліцэйскага гвалту. У іх удзельнічалі мільёны людзей.
With "I Can%27t Breathe" @HERMusicx takes home Song Of The Year #GRAMMYs https://t.co/0Yt24mpgcP
— Recording Academy / GRAMMYs (@RecordingAcad) March 15, 2021
Амэрыканская сьпявачка Біёнсэ выйшла на першае месца сярод жанчын у колькасьці ўзнагарод прэміі «Грэмі», на яе рахунку 28 статуэтак. У гэтым годзе Біёнсэ перамагла ў намінацыях «Найлепшае музычнае відэа» за кліп на песьню «Brown Skin Girl», «Найлепшая песьня ў жанры R & B» за кампазыцыю «Black Parade». Таксама яна атрымала ўзнагароду ў катэгорыі «Найлепшая рэп-песьня» за дуэт з Megan Thee Stallion «Savage».
.@Beyonce became the performing artist with the most career GRAMMY wins ever, totalling 28. #GRAMMYs https://t.co/87VrCGBy82
— Recording Academy / GRAMMYs (@RecordingAcad) March 15, 2021
Амэрыканская поп-зорка Білі Айліш атрымала «Грэмі» у катэгорыі «Найлепшы запіс» за песьню «Everything I Wanted», а таксама за загалоўную песьню да апошняга фільма пра Джэймса Бонда.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Грэмі» ва ўсіх асноўных намінацыях атрымала 18-гадовая амэрыканская сьпявачка Білі АйлішПрэміяй «Грэмі» за найлепшы рэмікс году ўганаравалі дыджэя з Казахстану Іманбека Зяйкенава, вядомага пад псэўданімам Imanbek. Узнагарода дасталася яму за рэмікс кампазіцыі «Roses» рэпэра Карляса Сэнт-Джона. Imanbek — першы казахстанец, намінаваны на гэтую прэмію. Ён працуе на чыгунцы, але ў вольны час займаецца музыкай. У асноўным піша рэміксы.
З прычыны пандэміі 63-я цырымонія ўручэньня музычнай прэміі «Грэмі», заснаванай Акадэміяй гуказапісу ЗША, праходзіла без гледачоў. Сёлета прэмія ўручалася ў 84 намінацыях.