Гісторыі жанчын-палітвязьняў расказваюць у новым праекце «Я — палітзьняволеная»

Жаночы марш у Менску, архіўнае фота.

Жаночы фонд Belarus Women’s Foundation пачаў праект «Я — палітзьняволеная». У ім расказваюць гісторыі дзяўчат і жанчын, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазыцыю і цяпер незаконна ўтрымліваюцца ў турмах Беларусі.

На сёньня ў Беларусі 39 дзяўчат і жанчын прызнаныя палітычнымі вязьнямі, і гэтая лічба ўвесь час расьце. Пра кожную з палітзьняволеных Belarus Womenʼs Foundation хоча расказаць гісторыю.