Сёньня прадстаўнікі нацыяналістычных колаў правялі аўтамабільны рэйд ад Гайнаўкі да Нараўкі празь беларускія праваслаўныя вёскі Беласточчыны, паведамляе Радыё Рацыя.
На працягу 20-ці кілямэтраў яны праяжджалі празь беларускія праваслаўныя вёскі. Рэйд быў наладжаны ў гонар Рамуальда Райса «Бурага», атрад якога ў 1946 годзе зьдзейсьніў злачынствы, ахвярамі якіх сталі 79 мірных жыхароў, праваслаўных беларусаў, у тым ліку жанчыны і дзеці.
27 лютага ў суботу ў Гайнаўцы прайшла акцыя «Вечная памяць», падчас якой ушаноўвалі ахвяр жаўнераў «Бурага».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гайнаўцы ўшанавалі ахвяр жаўнераў «Бурага». Маршу нацыяналістаў тут не было. ВІДЭАТаксама ў адной зь мясцовых цэркваў прайшло набажэнства за ахвяр.
Як напісала сёньня Gazeta Wyborcza, cёлета гайнаўскі марш памяці «выклятых жаўнераў» Бурага быў заблякаваны. Усе даты і месцы, калі ён патэнцыйна мог быць праведзены як цыклічнае мерапрыемства (у той жа час, што і ў папярэднія гады), былі «занятыя» арганізатарамі мерапрыемстваў, прысьвечаных памяці ахвяр Бурага, якія ў папярэднія гады стаялі на шляху нацыяналістаў з 79 белымі ружамі ў руках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Беларусі заклікае Польшчу не дапускаць «гераізацыі нацызму»Блякады — заяўкі на сходы перад падачай заяўкі на арганізацыю нацыяналістычнага маршу — былі зробленыя ў гарадзкім упраўленні Гайнаўкі жанчынамі, зьвязанымі з грамадзкім рухам «Грамадзяне Рэспублікі Польшча». Было пададзена каля 20 такіх заявак аж да 1 сакавіка, гэта значыць да Нацыянальнага дня памяці «выклятых жаўнераў», заснаванага Соймам ў 2011 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Забойцы і ахвяры. Факты пра «выклятых жаўнераў», якія ў 1946 годзе забівалі і палілі беларусаў Беласточчыны