Сэйм Польшчы асудзіў зьняволеньне журналістак «Белсату»

Дар'я Чульцова і Кацярына Андрэева

Сэйм Польшчы прыняў заяву, у якой асудзіў пазбаўленьне волі журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал БАЖу.

Сэйм запатрабаваў неадкладна вызваліць Андрэеву і Чульцову, а таксама ўсіх палітвязьняў, і заклікаў міжнародную супольнасьць выказаць салідарнасьць зь беларускім грамадзтвам, якое змагаецца за сваю свабоду.

«Сэйм Рэспублікі Польшча заклікае ўлады Рэспублікі Беларусь выконваць асноўныя абавязкі перад сваімі грамадзянамі згодна з актамі міжнароднага права», — гаворыцца ў заяве.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Неабходны канкрэтныя дзеяньні замест крайняй заклапочанасьці», — рэакцыі на прысуд журналісткам «Белсату»