Затрымалі выпускніка Ельскага ўнівэрсытэту і выкладчыка БДУ Яраслава Катá

Яраслаў Кот

У доме затрыманага ў адміністрацыйнай справе выкладчыка БДУ правялі ператрус.

Як паведамляе «Наша ніва» са спасылкай на валянтэраў, Яраслава Ката накіравалі на Акрэсціна. На яго склалі пратакол за хуліганства (артыкул 17.1).

Прычына затрыманьня пакуль невядомая.

Яраслаў Кот вучыўся ў Ельскім унівэрсытэце ў ЗША і ў БДУ. Працуе на катэдры крыміналістыкі юрфаку БДУ, выступае зь лекцыямі ў бізнэс-школе ІПМ, займаецца юрыдычным суправаджэньнем бізнэсу.

  • Ельскі ўнівэрсытэт лічыцца адной з найбольш прэстыжных вышэйшых навучальных установаў ня толькі ў Злучаных Штатах, але і ў сьвеце. Яго скончылі шмат якія амэрыканскія прэзыдэнты, члены Вярхоўнага Суду, кангрэсмэны, а таксама кіраўнікі буйных бізнэс-структураў.