Рашэньне ўступіць у сілу 15 лютага.
«Мы сваю інфармацыйную прастору абаранялі, абараняем і будзем абараняць», — цытуе Абаліньша сайт Delfi.lv.
Улетку NEPLP канстатавала распальваньне нянавісьці ў перадачы «60 хвілін» на гэтым тэлеканале і пачала працэс абмежаваньня. Удзельнікі праграмы, а таксама вядоўца Вольга Скабеева ў размове пра Ўкраіну выкарыстоўвалі выразы, якія расцэньваюцца як hate speech.
У прыватнасьці, Украіна была названая тэрарыстычным дзяржавай, а яе былы прэзыдэнт Пятро Парашэнка — тэрарыстам. У ходзе дыскусіі вядоўца прапанавала ўвесьці на тэрыторыю Ўкраіны расейскія войскі, каб уціхамірыць абодва бакі канфлікту.
Гэта ня першы раз, калі NEPLP абмяжоўвае рэтрансьляцыю «Россия РТР» у Латвіі. У студзені 2019 году яе забаранілі на тры месяцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва, Латвія і Эстонія «выказалі падтрымку народу Беларусі ў змаганьні за свабоду і дэмакратыю» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэрыя Рыгі паказала, як «пафарбавала» Даўгаву ў бел-чырвона-белыя колеры. ВІДЭА