У Чэхіі і Славаччыне на выходных выпаў каляровы сьнег. Паводле Славацкага гідрамэтэаралягічнага інстытуту, гэта зьвязана з тым, што ружовы пыл з Сахары трапіў на тэрыторыю краінаў з паўднёва-заходнім паветраным патокам.
Праз гэтую незвычайную зьяву сьнег, які цяпер пакрывае большую частку Чэхіі і Славаччыны, мае ружова-аранжавае адценьне.
У мінулую суботу такім сьнегам засыпала іншыя эўрапейскія краіны, у тым ліку гішпанскія Пірэнэі, Францыю, Швайцарыю і аўстрыйскі Тыроль.