У Вялейскім раёне летась памерла на 27% болей людзей, чым годам раней. Ці зьвязана гэта з каранавірусам, ня кажуць

Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

У 2020 годзе ў Вялейскім раёне памерлі 957 чалавек — на 201 больш, чым у 2019-м, вынікае зь зьвестак, апублікаваных на сайце вілейскага шпіталя.

61% памерлі ад хваробаў сыстэмы кровазвароту, 10% — ад новаўтварэньняў, 6% — ад вонкавых прычын. Ці зьвязаная гэтая сьмяротнасьць з каранавірусам, не паведамляецца.

Нарадзілася ў раёне за год 371 чалавек — на 11% менш, чым пазалетась.

Усяго на Вялейшчыне жывуць 48 500 чалавек, зь іх 27 400 у самім райцэнтры.

Статыстыка сьмяротнасьці за 2020 год па Беларусі ў цэлым недаступная. Паводле афіцыйных зьвестак, у 2020-м у Беларусі ад каранавірусу памерлі 1424 чалавекі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У чэрвені памерлі амаль на 4000 чалавек болей, чым летась. Белстат утаіў гэтыя лічбы ад беларусаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьмяротнасьць ад каранавірусу: Беларусь — 1%, Польшча — 2,7%. Як гэта атрымалася