«Казаць пра вырашэньне палітычнага крызісу ў краіне дачасна. Наперадзе пераход да вельмі важнага пытаньня — дасягненне грамадзкай згоды і народнага адзінства», — сказаў Станіслаў Зась падчас онлайн-брыфінгу ў Маскве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускі народ не прымае яго з глыбока асабістых прычынаў». Журналіст з крамлёўскага пулу пра ЛукашэнкуПаводле яго, Беларусь павінна сама пераадолець унутраныя цяжкасьці, АДКБ ня ўмешвалася і не зьбіраецца ўмешвацца ў гэты працэс, адзначыў ён.
«Калі мы гаворым пра ўсходнеэўрапейскі рэгіён, захоўваецца складаная сытуацыя ўнутры і вакол Беларусі, — падкрэсьліў Станіслаў Зась. — Вядома, наша арганізацыя гатовая ў выпадку неабходнасьці аказаць усялякую дапамогу беларускаму боку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці квапіцца NATO на «крэсы»28 лістапада 2019 году Савет калектыўнай бясьпекі АДКБ прызначыў на пасаду генэральнага сакратара арганізацыі Станіслава Зася, які да гэтага быў дзяржсакратаром Савету бясьпекі Беларусі.
У АДКБ уваходзіць шэсьць дзяржаў: Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расея і Таджыкістан. Мэтай арганізацыі дэкляраваная сумесная абарона тэрытарыяльнай і эканамічнай прасторы дзяржаў-удзельніц ад любых праяваў вонкавай ваенна-палітычнай агрэсіі, тэрарыстычнай дзейнасьці, прыродных катастрофаў буйнога маштабу.