У Менску паведамілі пра міны ў мэтро, на вакзале, у самалёце і гандлёвых цэнтрах 

Архіўнае фота

Ананімны ліст прыйшоў на электронную пошту Беларускай чыгункі, паведаміў тэлеграм-канал менскай міліцыі.

У ім гаворыцца, што замінаваныя

  • мэтрапалітэн,
  • чыгуначны вакзал,
  • самалёт «Менск — Стакгольм»,
  • ГЦ Dana Mall на ўсходзе Менску
  • ГЦ Galileo каля чыгуначнага вакзалу.

Экстраныя службы ўжо працуюць на месцах.