У розных месцах Менску зьявіліся плякаты мастачкі Натальлі Жукавай пра палітычныя суды над беларусамі.
Мастачка расказвала пра сваё пакараньне і пакараньне сукамерніц:
«Я сядзела свае суткі за тое, што падарыла кветкі бабцы; мая сукамэрніца карміла студэнтаў булачкамі. Лэдзі за сьцяной выйшла купіць новыя боты. Ты ўсё яшчэ думаеш, што гэта цябе не закране? У мяне для цябе кепскія навіны».
Малюнкі Натальлі Жукавай каля менскага Камароўскага рынка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 31 асобу. Усяго такіх у Беларусі ўжо 220