1718 захварэлі, 10 памерлі. Афіцыйная статыстыка каранавірусу ў Беларусі за дзень

Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку COVID-19 на 27 студзеня.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, за дзень:

  • Выявілі 1718 новых хворых
  • Памерлі 10 чалавек
  • Паправіўся і выпісаўся 2131 пацыент

За ўвесь час

  • 242 851 захварэў
  • 1688 памерлі
  • 229 199 ачунялі і выпісаліся
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць заражэньняў каранавірусам у сьвеце перавысіла 100,8 млн, колькасьць ахвяр — 2,17 млн