Адміністрацыя ўнівэрсытэту імя Вітаўта Вялікага выдзеліла 50 стыпэндый для беларускіх студэнтаў, якія пацярпелі ад рэжыму.
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал BY_culture.
Унівэрсытэт прапануе бясплатнае навучаньне і бясплатны інтэрнат на ўвесь тэрмін навучаньня, прыём заявак ужо распачаты.
У межах унівэрсытэту існуе Акадэмія музыкі, дзе таксама гатовыя прыняць да сябе беларускую творчую моладзь.
Больш падрабязна даведацца можна на сайце ўнівэрсытэту, а каб трапіць на вучобу, трэба зьвязацца з каардынатаркай праграмы салідарнасьці Аленай Лукашавічэне (elena.lukoseviciene@vdu.lt).
Таксама тэлеграм-канал падае кантакты Студэнцкай ініцыятыўнай групы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«За 35 хвілін адсутнасьці на занятках». Суд не задаволіў пазоў адлічаных студэнтаў унівэрсытэту культуры