«У беларускай кнігі вялікі патэнцыял». Размова з выдаўцом Андрэем Янушкевічам

Анлрэй Янушкевіч, 2015

Ян Максімюк размаўляе з Андрэем Янушкевічам, дырэктарам выдавецтва «Янушкевіч», якому беларускія ўлады заблякавалі банкаўскі рахунак і паралізавалі працу.

Сьцісла

  • Рахунак выдавецтва заблякаваны і мы ня можам нікому заплаціць за працу.
  • Плянавалі неўзабаве выдаць «Гары Потэра» ў мяккай вокладцы, але таксама няма як заплаціць за друк.
  • На падыходзе выданьне раману Герты Мюлер «Сёньня я не хацела б з сабою сустракацца», перакладу якога на расейскую пакуль няма.
  • Сайт выдавецтва «Янушкевіч» дзейнічае нармальна, кніжкі можна купляць праз інтэрнэт.

  • Свае кнігі выдавецтва ахвотна, хоць не выключна, друкуе ў Літве, дзе большы выбар матэрыялаў і вышэйшая якасьць паліграфіі, чым у Беларусі.
  • Дамаўляцца з замежнымі выдаўцамі на выданьні перакладаў у Беларусі выдавецтву цяпер даволі проста.
  • Найлягчэй дамаўляцца наконт перакладаў з выдаўцамі скандынаўскіх краін.
  • Перакладчыцкія тэксты ў Беларусі цяпер вельмі якасныя. Беларускія пераклады — аргумэнт для многіх людзей, каб пачаць чытаць па-беларуску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яўдаху і Янушкевіча вызвалілі пасьля допыту, зь іх узялі падпіску аб неразгалошваньні
  • На восень заплянавана выданьне раману Габрыэля Гарсіі Маркеса «Восень патрыярха».
  • «Падзеі апошняга паўгодзьдзя паказалі, што насамрэч у беларускай кнігі вялікі патэнцыял».