Дзень у гісторыі
1265 — граф Ланкастэр склікаў першы ангельскі парлямэнт.
1960 — у Беларусі скасавалі Маладачанскую вобласьць і вызначылі той абласны падзел, які існуе да сёньня.
1980 — прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр абвясьціў пра байкот Алімпійскіх гульняў у Маскве.
1990 — увод савецкіх войскаў у сталіцу Азэрбайджану Баку (Чорны студзень).
1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Кітайскай Народнай Рэспублікай.
2001 — 43-м прэзыдэнтам ЗША стаў Джордж Буш-малодшы.
2009 — 44-м прэзыдэнтам ЗША стаў Барак Абама.
2017 — 45-м прэзыдэнтам ЗША стаў Дональд Трамп.
У гэты дзень нарадзіліся
1891 — Фабіян Ярэміч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч.
1892 — Браніслаў Тарашкевіч, беларускі мовазнаўца і палітычны дзеяч.
1892 — Рыгор Шырма , зьбіральнік і прапагандыст беларускай народнай песьні.
1907 — Iван Лушчыцкi, беларускі філёзаф.
1913 — Ларыса Алексютовіч, танцорка, балетмайстар, заслужаная дзяячка мастацтваў Беларусі.
1920 — Фэдэрыка Фэліні, італьянскі кінарэжысэр, сцэнарыст, ляўрэат пяці прэміяў «Оскар».
1955 — Уладзіслаў Пятрайціс , беларускі каталіцкі сьвятар.
1961 — Сяргей Тарасаў, беларускі археоляг.
У памяці
1955 — Лукаш Дзекуць-Малей, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзеяч.
2005 — Ян Новак-Езяранскі, польскі журналіст, публіцыст, палітычны актывіст, стваральнік польскай службы Радыё Свабода.
2013 — Міхась Чарняўскі, археоляг, гісторык.
2015 — Анатоль Грыцкевіч, гісторык.