89 чалавек атрымалі крымінальныя выракі за пратэсты супраць Лукашэнкі. 38 зь іх накіравалі ў калёніі

Суд над Вячаславам Ламаносавым за поўху апэратару БТ.

На падставе зьвестак праваабаронцаў «Вясны» Tut.by падвёў вынікі 2020 году па крымінальных справах, якія заводзілі супраць пратэстоўцаў у Беларусі.

Самым масавым артыкулам стаў 293 (масавыя беспарадкі), справы па якім завялі на 184 чалавекі. На 178 чалавек завялі справы па артыкуле 342 (арганізацыя або ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак). Пры гэтым 35 чалавек прыцягнулі адразу па некалькіх артыкулах. Адзін з пратэстоўцаў, Глеб Гатоўка, распрацоўваўся сілавікамі адразу па чатырох крымінальных справах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Першая крымінальная справа супраць сілавіка стане канцом усёй сыстэмы». Палкоўнік юстыцыі пра настроі ў «органах»

89 фігурантаў крымінальных справаў ужо атрымалі прысуды. 38 чалавек накіравалі ў калёніі, 22 на «хімію», 21 на «хатнюю хімію», 4 аштрафаваныя, 2 чалавекам прысудзілі арышт, а 2 прызначылі пазбаўленьне волі з адтэрміноўкай пакараньня.

Найвялікшы тэрмін турэмнага зьняволеньня склаў 7 гадоў, на столькі асудзілі жыхара Наваградку Ўладзімера Гароха.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 7 гадоў калёніі аднаму, паўтара — другому: жыхароў Наваградку асудзілі за падрыхтоўку да пратэстаў, якіх яны не ажыцьцявілі

Агулам сярод людзей, якія трапілі пад крымінальны перасьлед, 549 мужчын і 104 жанчыны. У мужчын самы распаўсюджаны арт. 293 — 165 чалавек, у жанчын — арт. 342, па якім прыцягнулі да адказнасьці 27 асобаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Горадзенскую пэнсіянэрку, якая ўкусіла амапаўку, пакаралі 2 гадамі «хатняй хіміі». За тое, што яе пабілі, справы няма
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы прызналі палітзьняволенай Натальлю Хершэ, якую асудзілі за сарваную зь сілавіка маску