Жанчыны выйшлі з парасонамі ў нацыянальных колерах.
У Менску каля Камароўскага рынку жанчыны зь бел-чырвона-белымі парасонамі выйшлі на шпацыр.
Жаночая акцыя, Менск, Беларусь, 14 студзеня.
Акцыя доўжылася некалькі хвілін. Сілавікі пад'ехалі да жанчын на легкавой машыне, адну ўдзельніцу затрымалі.
Жаночая акцыя 14 студзеня.
Празь дзьве хвіліны падʼехалі сілавікі на мікрааўтобусах. Удзельніцы пасьпелі адыйсьці далей, да «Дому мэблі». Больш пра затрыманьні пакуль не вядома.
Жанчына, якую затрымалі на шэсьці, а 20-й гадзіне знаходзілася ў Савецкім РУУС. Сёньня яе перавязуць у турму на Акрэсьціна, заўтра будзе суд, паведаміў муж затрыманай.