Пэнсіянэры ў Менску і Горадні правялі 16-ю акцыю пратэсту супраць фальшаваньня выбараў і гвалту

Марш мудрасьці ў Горадні ў сьнежні 2020 году.

У Беларусі працягваюцца выступленьні пэнсіянэраў супраць Лукашэнкі. 11 студзеня акцыі адбыліся ў Горадні і Менску.

Беларускія пэнсіянэры сабраліся на 16-ю традыцыйную акцыю пратэсту. У адрозьненьні ад папярэдніх выхадаў на маршы, цяпер людзі сталага веку ўжо не анансуюць кропкі збору, каб сілавікі ня здолелі перакрыць плошчу ці вуліцу, на якой адбудзецца акцыя пратэсту.

11 студзеня акцыі прайшлі ў Горадні і Менску. Пратэсты адбыліся ў форме пікетаў і сабралі па некалькі ўдзельнікаў. Пра закцыі пэнсіянэраў у іншых гарадах пакуль не паведамляецца.

Стала вядома, што акцыя ў Горадні скончылася без затрыманьняў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наступаць на сваю годнасьць я ня буду!». Пэнсіянэрку дэпартуюць у Расею за ўдзел у пратэстах
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 7 гадзін у халодным ангары. Удзельніца маршу пэнсіянэраў расказала, як сілавікі зь ёю абыходзіліся