Зьняволены паскардзіўся ў пазоўнай заяве на дыскрымінацыю і «непрафэсійнае абыходжаньне». 26-гадовы Царнаеў лічыць, што ўмовы ўтрыманьня адбіваюцца на яго фізычным і псыхічным стане. Пазоў пакуль не прыняты да разгляду, бо асуджаны не сплаціў пошліну і падаў няпоўны пакет дакумэнтаў, паведамляе Boston Herald.
Былы ахоўнік турмы ў Флорэнсе патлумачыў выданьню, што Царнаеў, відаць, «хоча мець душ больш, чым тры разы на тыдзень».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Царнаеву канчаткова вынесены сьмяротны прысудЦарнаеў адбывае тэрмін у папраўчай турме максымальна строгага рэжыму ў Флорэнсе (штат Каларада), якую таксама называюць «горны Алькатрас».
15 красавіка 2013 году ў Бостане тры чалавекі загінулі і больш за 280 былі параненыя ў выніку двух выбухаў, што прагрымелі падчас маратону. Арганізатарамі тэракту прызналі братоў Тамэрлана і Джахара Царнаевых. Тамэрлан загінуў у перастрэлцы з паліцыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бостан: падазраваны схоплены, Абама зьвярнуўся да нацыіРаней паведамлялася, што Фэдэральны апэляцыйны суд у ЗША адмяніў сьмяротны прысуд Джахару Царнаеву. Суд пастанавіў, што ранейшы судзьдзя па гэтай справе ня змог абраць «адэкватных прысяжных засядацеляў», якія былі б дастаткова непрадузятыя.