На Чыгуначнай вуліцы з розьніцай у некалькі хвілін адбыліся два ДТЗ. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, спачатку 28-гадовы кіроўца Volkswagen Transporter ня справіўся з кіраваньнем і ўрэзаўся ў слуп. Кіроўцу і 22-гадовага пасажыра адвезьлі ў лякарню для агляду.
Празь некалькі хвілінаў у тым самым месцы адбылося чарговае здарэньне — 25-гадовы кіроўца Volkswagen Polo страціў кіраваньне аўтамабілем і выехаў на ходнік. Там ён наехаў на дваіх чалавек, якія стаялі на прыпынку грамадзкага транспарту. Аднаго з пацярпелых шпіталізавалі, пра стан ягонага здароўя інфармацыі няма.
ДАІ лічыць, што прычынаю абедзьвюх аварый стала тое, што кіроўцы падчас руху не ўлічылі складаных умоваў надвор’я.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Лідзе пасажырскі цягнік сутыкнуўся з бэтонным слупам, пакладзеным на рэйкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Докшыцкім раёне ў выніку лабавога сутыкненьня загінулі двое дзяцей. ФОТА